Аргентына выходзіць з САЗ
3- 5.02.2025, 19:30
- 2,976
Раней арганізацыю пакінулі ЗША.
У сераду, 5 лютага, прэзідэнт Аргенціны Хаўер Мілей пастанавіў вывесці краіну з Сусветнай арганізацыі здароўя.
Пра гэта заявіў спікер Мануэль Адорні на прэс-канферэнцыі, паведамляе El Economista.
Ён растлумачыў, што пастанова прэзідэнта базуецца на "глыбокіх супяржэчнасцях у кіраванні аховай здароўя падчас пандэміі".
Паводле ягоных слоў, краіна не атрымлівае фінансаванне ад САЗ і таму не страціць грошы пасля выхаду. Таксама гэта, як ён сцвярджае, не паўплывае на якасць медыцынскіх паслуг.
21 студзеня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб выхадзе краіны з Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (САЗ).