Зяленскі: Яшчэ ўбачым, якія ўмовы будуць у РФ наконт Курскай вобласці
- 5.02.2025, 19:57
- 3,556
Прэзідэнт Украіны расказаў аб ролі Курскай аперацыі.
У чацвер, 6 лютага, будзе паўгода з пачатку аперацыі Узброеных сіл Украіны ў Курскай вобласці РФ. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў аб значэнні гэтага рэгіёна для Расеі падчас перамоў.
Пра гэта піша «Інтэрфакс-Украіна» ў сераду, 5 лютага.
«Заўтра будзе роўна паўгода аперацыі на Курскім кірунку. Вельмі важная аперацыя. І вы яшчэ ўбачыце, калі мы дойдзем да дыпламатычнага ўрэгулявання заканчэння вайны, мы яшчэ з вамі пачуем, якія ўмовы будуць у «рускіх» да Украіны аб Курскім кірунку», - заявіў Зяленскі.
Ён таксама зазначыў, што ўкраінскія сілы стабільна трымаюць сітуацыю на Куршчыне. У той жа час расейцы нясуць вялікія страты.
«У іх карэйцы разбягаюцца, мы гэта бачым», - адзначыў Зяленскі.
Ён таксама мяркуе, што расейцы найбліжэйшым часам дакладна не змогуць выцесніць украінскія сілы з тэрыторый у Курскай вобласці.