5 лютага 2025, Серада, 23:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканамісты з Брытаніі ацанілі ўнёсак піва ў сусветную эканоміку

2
Эканамісты з Брытаніі ацанілі ўнёсак піва ў сусветную эканоміку

Лічбы здзіўляюць.

У 2023 годзе ўнёсак піўнога сектара ў сусветны ВУП склаў $878 млрд, і $499 млрд з іх прыйшліся на сектар даданай вартасці – дыстрыбуцыю, розніцу і спадарожныя сферы. Гэтыя звесткі змяшчаюцца ў справаздачы Oxford Economics, складзенай для Сусветнага піваварнага альянсу (WBA), піша TThe Drinks Business. Oxford Economics – кампанія, створаная ў 1981 годзе ў супрацоўніцтве з Оксфардскім бізнэс-каледжам.

Эканамісты ацанілі ўплыў галіны на ўсіх прыступках вытворчасці, ад атрымання сыравіны да выпуску пакавання, паставак і продажаў. Навукоўцы апрацавалі звесткі са 185 краінаў свету. Высветлілася, што з піўным сектарам наўпрост ці ўскосна звязаныя 33 млн працоўных месцаў у свеце – гэта прыкладна 10% ад іх агульнай колькасці, пішуць аналітыкі. Непасрэдна ў вытворчасці занятыя 620 тыс. чалавек, яшчэ блізу 11,3 млн працоўных месцаў ствараюць пастаўкі і 21,2 млн – продажы. У цэлым, паводле вынікаў даследавання, піваварства задзейнічанае больш як у 20 іншых галінах рынку, а агульныя падатковыя адлічэнні індустрыі за 2023 год склалі $376 млрд.

Паводле даследавання, 86% выдаткаў піваварняў на сыравіну і расходныя матэрыялы прыпадае на прадпрыемствы той краіны, дзе вырабляецца піва. Сюды ўваходзіць набыццё хмелю і ячменю ў сельскагаспадарчым сектары, а таксама вытворчасць бутэлек, слоікаў і кег. У справаздачы гаворыцца, што ў некаторых краінах (напрыклад, у Японіі, Нямеччыне і Бразіліі) гэты адсотак яшчэ вышэйшы.

Прэзідэнт і генеральны дырэктар WBA Джасцін Кісінджэр, аналізуючы справаздачу, адзначыў, што «большая частка прыбыткаў ад продажу піва застаецца ў краіне, дзе яно спажываецца».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках