6 лютага 2025, Чацвер, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сырскі расказаў, колькі артсістэмаў РФ знішчылі за 2024 год

2
Сырскі расказаў, колькі артсістэмаў РФ знішчылі за 2024 год
АЛЯКСАНДР СЫРСКІ

Больш, чым за два папярэднія.

Сілы абароны Украіны за 2024 год падбілі 13 тысячаў артылерыйскіх сістэмаў ворага. Гэта больш, чым разам за два папярэднія гады поўнамаштабнага ўварвання.

Пра гэта паведаміў Галоўны камандзір УСУ Аляксандр Сырскі.

«У цэлым жа страты ворага ў артылерыйскіх сістэмах складаюць у цяперашні час амаль 23 тысячы адзінак, плюс да гэтага 1269 абясшкоджаных РСЗА акупантаў. Эфектыўная контрбатарэйная праца ўкраінскай артылерыі і маштабнае выкарыстанне беспілотных падраздзяленняў фактычна звялі на нішто пачатковае дамінаванне артылерыі расейскіх захопнікаў на полі бою. Дзякуй усім воінам за выніковасць!» – адзначыў Сырскі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках