6 лютага 2025, Чацвер, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў менскім аэрапорце

5
Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў менскім аэрапорце

І адправілі ў РУУС.

У TikTok менш чым за дзень стала папулярным відэа мянчанкі і набрала больш за 400 тысяч праглядаў. У ім яна расказала, як нядаўна яе без тлумачэння прычын не выпусцілі з Беларусі ў Грузію, заўважыў Citydog.by.

Карыстальніца пад нікам Browka.kate падзялілася, што некалькі дзён таму разам з мужам і сябрамі збіраліся ляцець у Тбілісі, а адтуль - у горы катацца на сноўбордзе. Усё ішло паводле плану: квіткі набытыя, багаж здадзены, рэгістрацыя пройдзеная. Але на пашпартным кантролі адбылося тое, чаго яна зусім не чакала.

З яе слоў, пасля рэгістрацыі на рэйс, здачы багажу і праходжання надгляду заставалася толькі прайсці пашпартны кантроль. «Калі вы былі ў менскім аэрапорце, то ведаеце гэтыя кабінкі з празрыстымі дзвярыма. Уласна, за якімі ўсе стаялі і чакалі мяне», - распавяла дзяўчына ў відэа.

@browka.kate Сказать что я охренела в моменте, это ничего не сказать💔 #история #минск #беларусь #отпуск #аэропорт #самолет ♬ оригинальный звук - Та самая Катя

Па яе адчуваннях, яна правяла там нейкую «бясконцую колькасць часу» і была засмучаная, што памежнікі нічога ёй не тлумачылі, а проста забралі дакументы. Аднак праз некаторы час падышоў яшчэ адзін супрацоўнік і пачаў задаваць стандартныя пытанні: куды, навошта і з кім яна ляціць?

«Хвілін праз 15 да мяне падыходзіць усё той жа мытнік і кажа, што я не пакіну межы Рэспублікі Беларусь. Мяне здымаюць з рэйса», - падзялілася мянчанка.

Пасля гэтага ў яе пачалася істэрыка і поўнае неразуменне сітуацыі. Яна папрасіла патэлефанаваць мужу - яго вывелі з зоны д'юці-фры, і разам яны спрабавалі высветліць, у чым справа. Тады памежнікі сказалі ім наступнае: “Мы не ведаем прычын. Проста стаіць забарона на выезд. Едзьце ў РУУС па месцы рэгістрацыі».

У выніку муж дзяўчыны адмовіўся ляцець без яе, і іх абодвух знялі з рэйса. Багаж вярнулі, квіткі - не. Адзінае, што ўдалося кампенсаваць, - гэта 100 еўраў за спартовае абсталяванне ў багажы.

Але самае абсурднае, са слоў дзяўчыны, адбылося на наступны дзень. У РУУС і судзе высветлілася, што «абмежаванне на выезд» знялі праз дзень. «Я сядзела ў кабінеце ў суддзі і адчувала сябе поўнай ідыёткай.

Мне проста сказалі: «Так, гэта абсурд, але ў нас такая сістэма». Ні я, ні яны нічога з гэтым зрабіць не маглі».

Пры гэтым сваю прычыну забароны на выезд дзяўчына ў відэа не назвала. Толькі дадала ў канцы, што «няведанне законаў не вызваляе ад адказнасці».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках