6 лютага 2025, Чацвер, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мірны план Трампа агучаць у Мюнхене: раскрытыя тры галоўныя пункты

27
Мірны план Трампа агучаць у Мюнхене: раскрытыя тры галоўныя пункты

Мяркуецца, што акупаваныя тэрыторыі Украіны застануцца ў «падвешаным стане».

На Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі будзе прадстаўлены план прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па спыненні вайны РФ супраць Украіны. Ён, імаверна, будзе меркаваць замарожванне вайны і гарантыі бяспекі для Украіны. Аб гэтым заяўляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на інфармаваныя ананімныя крыніцы.

Як піша выданне, мірны план Трампа будзе прадстаўлены супольнікам Кітам Келагам на Мюнхенскай канферэнцыі, якая пройдзе з 14 да 16 лютага. Суразмоўцы адмовіліся паведаміць, наколькі падрабязнымі, на іх думку, будуць абмеркаванні плана і ў якім фармаце яны будуць праходзіць.

Цягам апошніх тыдняў Келаг і іншыя чыноўнікі намякалі на тое, што хаўруснікі Трампа называюць «мірам праз сілу».

У Bloomberg апісалі, у чым палягае «мірны план Трампа»:

замарожванне вайны;

акупаваная расейцамі тэрыторыя застаецца ў «падвешаным стане»;

Украіна атрымлівае гарантыі бяспекі, каб Расея не магла напасці зноў.

У лютым Келаг павінен прыехаць у Кіеў і сустрэцца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Таксама спецпасланнік Трампа адправіцца ў краіны Еўрапейскага Звязу.

Як паведамілі крыніцы выдання, сам Зяленскі плануе наведаць некалькі краін Персідскай затокі пасля Мюнхенскай канферэнцыі.

Спікер Офіса прэзідэнта Украіны адмовіўся ад каментароў. Яго калега з Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Браян Х'юз заявіў, што Келаг працягне ўзаемадзейнічаць з супольнікамі, каб дапамагчы выканаць абяцанне Трампа скончыць вайну.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках