6 лютага 2025, Чацвер, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нечакана памёр экс-намеснік кіраўніка МЗС РФ

4
Нечакана памёр экс-намеснік кіраўніка МЗС РФ
Уладзімір Цітоў

Цітову было 66 гадоў.

У 66 гадоў памёр былы намеснік міністра замежных спраў Расеі Уладзімір Цітоў, пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале старшыня камітэта Савета федэрацыі РФ у міжнародных справах Рыгор Карасін.

«Сёння пайшоў з жыцця Уладзімір Цітоў, блізкі сябар, з якім мы многія дзесяцігоддзі дзялілі радасці і нягоды дыпламатычных будняў, разам святкавалі і гаравалі, сябравалі сем'ямі і былі актыўнымі спартоўцамі», - напісаў ён.

Карасін не ўдакладніў прычыну смерці Цітова.

Цітоў нарадзіўся ў 1958 годзе ў Маскве. З 2005 да 2013 года быў намеснікам міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова, з 2013-га да 2024-га - яго першым намеснікам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках