УСУ пачалі новы наступ у Курскай вобласці
5- 6.02.2025, 13:19
- 10,358
![УСУ пачалі новы наступ у Курскай вобласці](https://i.c97.org/ai/628852/aux-head-1738837144-vsu_360.jpg)
Украінская бронетэхніка рухаецца проста па трасе на поўдзень Суджы.
Расейскія СМІ паведамляюць, што ў раёне Чаркаскай Канапелькі УСУ пачалі контрнаступленне. Сёння, 6 лютага, на шостым месяцы баёў на гэтым адрэзку фронту, УСУ пасля працяглай абароны перайшлі ў наступ. Пра гэта паведамілі расейскія вайсковыя карэспандэнты. З іх слоў, бронетэхніка УСУ рухаецца проста па трасе на поўдзень ад Суджы, паведамляе «Дыялог.UA».
Меркавана, мэтай украінскіх сіл з'яўляецца населены пункт Уланак, дзе раней войска Пуціна змагло адціснуць украінскія падраздзяленні. Дадатковай інфармацыі аб ходзе баявых дзеянняў пакуль няма.
Тым часам аналітыкі Інстытута вывучэння вайны (ISW) паведамляюць, што на 5 лютага ні ў УС РФ, ні ў УСУ не было значных поспехаў на полі бою.
Баявыя дзеянні вяліся ля Свярдлікава і Малой Локні. Пры гэтым расейскія ваенкары заяўляюць аб поспехах войска Пуціна пад Мікалаевым-Дар'іным і Свярдлікавым, аднак ISW не знайшоў візуальных пацвярджэнняў гэтых заяў. Вядома, што ў раёне Паграбкоў дзейнічаюць падраздзяленні 34-й мотастралковай брыгады УС РФ.
Украінскія крыніцы паведамляюць, што сярод вайскоўцаў КНДР пачасціліся выпадкі самагубстваў, каб не патрапіць у палон да УСУ.
Калі расейскія жаўнеры часцей падрываюць сябе гранатамі або страляюць у галаву, то паўночнакарэйскія вайскоўцы аддаюць перавагу засіленню.
У адным з такіх выпадкаў УСУ знайшлі на дрэве з целам жаўнера Кіма паўночнакарэйскі знак, які абазначае неба.