Азербайджан рыхтуе міжнародны суд супраць Расеі
3- 6.02.2025, 14:44
- 5,674
Масква павінна прызнаць віну за збіты самалёт.
Стасункі паміж Азербайджанам і Расеяй імкліва напальваюцца: Баку рыхтуецца да падачы пазову ў міжнародны суд, бо Расея адмаўляецца прызнаць сваю адказнасць за трагедыю, што адбылася з самалётам AzAl, які, паводле звестак расследавання, быў збіты расейскім зенітным комплексам «Панцыр-С» у раёне Грознага.
Аб падрыхтоўцы пазову паведаміла адно з найбуйнейшых азербайджанскіх агенцтваў APA.
У Азербайджане падкрэслілі, што ў іх ёсць фрагменты ракеты, якая збіла лайнер, а таксама інфармацыя аб вайскоўцах, якія аддалі загад на запуск. У Баку ёсць наўпроставыя довады віны Расеі. Калі Масква адмовіцца ад добраахвотнага прызнання віны, гэта прызнае суд. Расею чакае грандыёзная міжнародная ганьба, адзначаюць эксперты.
«Масква мусіць адкрыта прызнаць сваю віну і ўзяць на сябе адказнасць. У адваротным выпадку Баку гатовы да наступных крокаў», - заяўляе азербайджанскі бок.
Крэмль, які звыкся дзейнічаць з пазіцыі сілы на постсавецкай прасторы, сутыкаецца з жорсткім супрацьстаяннем. Баку не мае намеру замоўчваць трагедыю, што адбылася з самалётам AzAl, які, паводле звестак расследавання, быў збіты расейскім зенітным комплексам «Панцыр-С» у раёне Грознага.
Расея спрабуе пазбегнуць ад адказнасці, але гэта ўжо не атрымаецца У Крамлі па традыцыі робяць выгляд, што нічога не адбылося. Расейскія афіцыйныя асобы спрабуюць перакласці віну на экіпаж, а Расавіяцыя заявіла, што ў справаздачы па катастрофе «не змяшчаецца высноў аб прычынах здарэння».
Аднак гэты прыём ужо не працуе. У Баку наўпрост называюць паводзіны Масквы спробай паўтарыць сцэнар малайзійскага «Боінга», калі Расея цягам гадоў адмаўляла сваю адказнасць за збіты MH17 над Данбасам. Але зараз сітуацыя іншая. Азербайджан не Украіна, і Баку гатовы дзейнічаць жорстка.
Крыніцы APA паведамляюць, што Азербайджан ужо пачаў фармаваць довадную базу, якая можа легчы ў аснову міжнароднага судовага разгляду.
Удар па расейскім уплыве ў Азербайджане
Намер Масквы «замяць» інцыдэнт ужо абярнуўся для яе палітычнай і дыпламатычнай паразай.
Адначасова з гэтым Баку прыняў важную пастанову, якая стала яшчэ адным ударам па Крамлі. Як паведамляе выданне Report, Азербайджан накіраваў Расеі афіцыйнае апавяшчэнне аб спыненні дзейнасці Рассупрацоўніцтва на сваёй тэрыторыі.
«Наша краіна сама стала донарам і не мае патрэбы ў дапамозе звонку, асабліва калі такая дапамога надаецца на падставе непразрыстых схем, а структура арганізацый носіць адкрыта выведвальны характар», — заявіла крыніца журналістаў.
Крэмль у пастцы
Сітуацыя вакол збітага самалёта ставіць Расею ў вельмі нявыгаднае становішча. Крэмль апынуўся перад выбарам: прызнаць віну і панесці іміджавыя і юрыдычныя страты; працягваць адмаўляць відавочнае, але тады скандал толькі ўбярэцца ў сілу, а пазоў у міжнародны суд стане непазбежным. Для Масквы гэта крах усёй постсавецкай палітыкі, у якой Крэмль прывык разглядаць пытанні з пазіцый сілы.
Баку ж паказвае, што больш не збіраецца цярпець беспакаранасць Расеі. Пакуль Крэмль зацягвае час і спадзяецца «замяць» гэты інцыдэнт, у Баку працягваюць збіраць довады і рыхтавацца да судовага разбору, які можа стаць найбуйнейшай дыпламатычнай ганьбай для Расеі за апошнія гады.