Вядомая беларуская апазіцыянерка Паліна Шарэнда-Панасюк пакінула Беларусь
30- 6.02.2025, 15:38
- 22,026
![Вядомая беларуская апазіцыянерка Паліна Шарэнда-Панасюк пакінула Беларусь](https://i.c97.org/ai/628218/aux-head-1738397624-Polina_Sharenda_360.jpg)
У найбліжэйшы час яна сустрэнецца з мужам і дзецьмі.
Актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліна Шарэнда-Панасюк пакінула Беларусь і знаходзіцца на тэрыторыі Еўразвязу.
У найбліжэйшыя гадзіны яна сустрэнецца з мужам і дзецьмі. Пра гэта паведаміў Charter97.org яе муж, актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Шарэнда.
Паліна Шарэнда-Панасюк выйшла на волю 1 лютага.
Нагадаем, актывістку «Еўрапейскай Беларусі» затрымалі 3 студзеня 2021 года. 9 чэрвеня 2021 г. суд Маскоўскага раёна Берасця прысудзіў яе да двух гадоў калоніі, пасля чаго ёй некалькі разоў дадавалі тэрмін.
Паліна Шарэнда-Панасюк адбыла ў калоніі фактычна чатыры тэрміны: маці дваіх дзяцей пасля вынясення першага прысуду тройчы падаўжалі турэмны тэрмін. Практычна ўвесь час за кратамі Паліна знаходзілася ў поўнай ізаляцыі. У калоніі ў яе моцна пагоршылася здароўе.