Трамп сам прэзентуе свой мірны план
20- 6.02.2025, 17:30
- 5,710
![Трамп сам прэзентуе свой мірны план](https://i.c97.org/ai/628695/aux-head-1738746136-20250205_trump_Getty_360.jpg)
ФОТА: GETTY IMAGES
Прэзентацыі на Мюнхенскай канферэнцыі не будзе.
Мірны план прэзідэнта ЗША Дональда Трампа для ўрэгулявання вайны РФ супраць Украіны не будзе прэзентаваны на наступным тыдні, як пра гэта паведамілі раней у СМІ, гэта адбудзецца пазней.
Пра гэта ў інтэрв'ю Newsmax заявіў спецпрадстаўнік ЗША ў пытаннях Украіны і Расеі Кіт Келаг.
Паводле словаў Келага, інфармацыя, што ён можа прэзентаваць план Трампа на Мюнхенскай канферэнцыі ў бяспецы, якая адбудзецца з 14 да 16 лютага, не адпавядае рэчаіснасці.
«Не, такіх планаў няма», – падкрэсліў Келаг.
Спецпрадстаўнік ЗША ў пытаннях Украіны і Расеі таксама ўдакладніў, калі і кім гэты план усё ж будзе абнародаваны:
«Чалавек, які прэзентуе “мірны план” – гэта прэзідэнт ЗША, а не Кіт Келаг. Мы будзем задзейнічаныя, дапаможам яму з гэтым».
Ён таксама запэўніў, што гэтага не адбудзецца на наступным тыдні.