6 лютага 2025, Чацвер, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Падмаскоўі разбіўся расейскі самалёт

7
У Падмаскоўі разбіўся расейскі самалёт

Ёсць загінулыя.

У Падмаскоўі разбіўся лёгкаматорны самалёт Tecnam P2002JF Sierra, у выніку аварыі загінулі двое расейцаў.

Як паведамляе расейскі Telegram-канал Mash, паветраны карабель упаў на поле ў раёне аэрадрома Мячкова, а потым загарэўся. Паводле іх звестак, самалёт з бартавым нумарам RA-01808 выконваў вучэбна-трэніровачны палёт, ён перастаў выходзіць на сувязь у 13:11 паводле менскага часу.

Экіпаж іншага борта заўважыў аварыю і паведаміў пра яе. На борце знаходзіліся пілот-інструктар лётнай школы Aero Region Training Віталь Кіяшка і камандзір Арцём Іванцоў, яны загінулі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках