6 лютага 2025, Чацвер, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларускім аўтарынку прадаўжаецца «хапун»

2
На беларускім аўтарынку прадаўжаецца «хапун»

Эксперты прагназуюць перамены.

У студзені ў Беларусі прадалі 4299 новых аўтамабіляў. Пры гэтым у мінулым месяцы змяніўся лідар у колькасці рэалізаваных машынаў, ім стаў брэнд LADA. Пра гэта паведамляе Беларуская аўтамабільная асацыяцыя (БАА).

«На беларускім рынку новы лідар – першае месца паводле вынікаў студзеня ўпэўнена заняў брэнд LADA з продажамі 1706 аўтамабіляў і дзеллю рынку 39,7%, – паведамляе асацыяцыя. – Важным момантам для рынку новых аўтамабіляў стала рэкордная дзель “зялёных аўто”, сумарныя продажы якіх у мінулым месяцы дасягнулі 586 штук, што склала 14,2% ад продажаў у сегменце легкавых аўтамабіляў».

Як дадалі ў БАА, у студзені адбыўся больш чым двухразовы рост продажаў у параўнанні з аналагічным месяцам 2024-га.

«На дынаміку рынку станоўча паўплывала як з'яўленне новых мадэляў, так і тое, што ў многіх брэндаў і мадэляў коштаўтварэнне ў Беларусі з'яўляецца адным з самых даступных адносна іншых краінаў Еўразійскага эканамічнага звязу», – удакладняюць у асацыяцыі.

У БАА прагназуюць перамены на аўтарынку.

«У 2025 годзе будзе праходзіць трансфармацыя рынку, якая ўжо прасочвалася ў мінулым годзе і стала відавочнай паводле вынікаў студзеня гэтага года. Усё больш і больш беларускіх спажыўцоў будзе схіляць свой выбар на карысць гібрыдаў і электрамабіляў, – чакаюць у БАА. – З улікам захавання гэтай падтрымкі развіцця электратранспарту ў нашай краіне з боку дзяржавы можна прагназаваць да канца года істотны рост электрапарку ў Беларусі».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках