У Лізе чэмпіёнаў хочуць скасаваць дадатковы час
- 6.02.2025, 19:23
- 1,726
Размова ідзе пра двухматчавыя супрацьстаянні ў плэй-оф футбольнага турніру.
Ва УЕФА разглядаюць магчымасць скасавання дадатковага часу ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў і пераходу адразу да серыі пенальці ў двухматчавых супрацьстаяннях, паведамляе The Guardian.
Новаўвядзенне наўрад ці будзе прынятае да 2027 года. Ва УЕФА заявілі, што пытанне ўздымалася пакуль неафіцыйна і канчатковых прапановаў ніхто не вылучаў.
Скасаванне дадатковага часу могуць падтрымаць і топ-клубы, якія скардзяцца на перагружанасць календара, і каманды-аўтсайдары, у якіх менш высакакласных гульцоў, і тэлекампаніі, паколькі час заканчэння матчаў становіцца больш прадказальным.
У мінулым сезоне толькі тры матчы Лігі чэмпіёнаў, пачынаючы з 1/8 фіналу, заканчваліся дадатковым часам.