6 лютага 2025, Чацвер, 22:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прадаўжае знішчаць бізнэс у краіне

22
Лукашэнка прадаўжае знішчаць бізнэс у краіне

Мясцовы бізнэс з гэтага часу будзе падпарадкоўвацца выканкамам.

Аляксандр Лукашэнка заявіў пра неабходнасць узмацніць паўнамоцтвы раённых і гарадскіх выканкамаў датычна прыватнага сектару. Пра гэта ён сказаў 6 лютага на нарадзе ў пытаннях прававога рэгулявання статусу старшыняў выканкамаў базавага ўзроўню, паведамляе ягоная прэс-служба.

«Я ставіў пытанне, якое было вельмі неадназначна ўспрынятае некаторымі катэгорыямі грамадзянаў, – пра адказнасць старшыняў выканкамаў за кіраванне на ўсіх кірунках, у тым ліку і прыватным сектарам. А то ў нас атрымліваецца, што прыватнік – гэта ўвогуле не дзяржава, гэта дзяржава ў дзяржаве», – адзначыў Лукашэнка.

Паводле ягоных словаў, роля прыватных прадпрыемстваў, асабліва ў вытворчай сферы, будзе толькі вырастаць, таму старшыні выканкамаў павінны кіраваць, патрабаваць і несці адказнасць аднолькава як за прыватны, так і дзяржаўны сектар.

«Гэта жорсткае маё патрабаванне. Ад гэтага ніхто не павінен сыходзіць, разважаючы і боўтаючы языком пра нейкі лібералізм. У нас сёй-той яшчэ не наеўся гэтага лібералізму», – дадаў ён.

Асноўная нагрузка ў рэалізацыі гэтых задачаў кладзецца на рэгіёны.

«І што, старшыня райвыканкама будзе хадзіць кланяцца да кіраўнікоў прыватнага сектару, каб яны, напрыклад, гэтыя задачы развязвалі? Пастановы выканаўчага камітэта і старшыні выканкама павінны быць канчатковымі і пад абмеркаванне не падпадаюць», – падкрэсліў ён.

Нагадаем, раней Лукашэнка прапанаваў надзяліць кіраўнікоў раёнаў паўнамоцтвамі прызначаць кіраўнікоў і ў прыватныя структуры.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках