Ryanair хоча стаць першай авіякампаніяй, якая вернецца ва Украіну пасля адкрыцця неба
- 6.02.2025, 19:49
- 1,694
Ужо ёсць план запусціць 25 маршрутаў.
Ryanair хоча быць першай авіякампаніяй, якая вернецца ва Украіну, як адкрыюць неба. Ужо ёсць план запусціць 25 маршрутаў.
Пра гэта заявіў генеральны дырэктар Ryanair Майкл О'Ліры, піша The Independent..
«Мы хочам быць першай авіякампаніяй, якая вярнулася ва Украіну, і ў нас ёсць план запусціць блізу 25 маршрутаў у і з Кіева і Львова цягам шасці тыдняў пасля аднаўлення неба. Нам трэба шэсць тыдняў, каб запоўніць гэтыя рэйсы», – сказаў ён.
Гендырэктар Ryanair расказаў The Independent, што цягам шасці тыдняў пасля аднаўлення неба над Украінай ягоная авіякампанія створыць базы ў абодвух гарадах і будзе лятаць прыкладна да 25 пунктаў прызначэння, сярод іншага, верагодна, у Лондан.
О'Ліры адзначыў, што хоць Адэскі аэрапорт пацярпеў, Львоў і Кіеў могуць быць гатовыя да пасажыраў хутка.
«Яны запускаюць багажную карусель у Кіеве кожны тыдзень, каб пераканацца, што ўсё працуе – яны гатовыя да працы», – сказаў ён.