Украінскія артылерысты знішчылі расейскую гармату МТ-12 пад Ваўчанскам
- 6.02.2025, 20:23
- 1,738
![Украінскія артылерысты знішчылі расейскую гармату МТ-12 пад Ваўчанскам](https://i.c97.org/ai/524861/aux-head-1668857864-20221119_arta_DWA_360.jpg)
Відэа.
Артылерысты брыгады «Гарт» знішчылі варожую гармату МТ-12 пад Ваўчанскам Харкаўскай вобласці. Было ліквідавана 11 акупантаў, яшчэ 19 – параненыя.
Пра гэта паведамляе ў Telegram аператыўна-тактычная групоўка «Харкаў».
Як паведамілі вайскоўцы, артылерыя брыгады «Гарт» падчас чарговай адпрацоўкі па варожых пазіцыях на Ваўчанскім кірунку знішчыла гармату МТ-12, пункт узлёту беспілотных лётных апаратаў ворага, агнявую пазіцыю 120-мм мінамёта.
Таксама былі нанесеныя ўдары па месцах засяроджвання асабовага складу. Пацверджанае знішчэнне 11 акупантаў, яшчэ 19 – параненыя.