6 лютага 2025, Чацвер, 23:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандынаўскі і сібірскі антыцыклоны накрываюць Беларусь

Скандынаўскі і сібірскі антыцыклоны накрываюць Беларусь

Удараць маразы?

У Беларусь вяртаецца зіма. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у найбліжэйшыя дні ў краіне будуць узмацняцца маразы, піша БелТА.

У пятніцу і ў гэтыя выхадныя Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам сібірскага антыцыклону. Надвор'е прагназуецца сухое і марознае.

«Разам з тым ночы будуць станавіцца ўсё больш марознымі, а дзённы фон тэмператураў па-ранейшаму будзе вагацца ад слабога мінусу да слабога плюсу», – прагназуюць сіноптыкі.

У пятніцу, 7 лютага, тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе – 2-8°C, пры праясненнях – да -10°C, максімальная днём будзе ад -3°C да + 2°C.

Да выходных маразы ўзмоцняцца.

У суботу, 8 лютага, начныя маразы дасягнуць -12°C. Днём будзе ад -3°C да +3°C. У нядзелю пахаладае. Месцамі слупкі тэрмометраў апусцяцца да -14°C уначы.

А ў пачатку новага тыдня краіну накрые скандынаўскі цыклон.

У перыяд з 10 да 12 лютага начамі будзе марозна (ад -5 да -12°C, а пры праясненнях – да -16°C). Днём жа паветра прагрэецца да станоўчых тэмператураў (+2°C).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках