УСУ знішчылі расейскі «Град» на Луганскім кірунку
1- 6.02.2025, 23:37
- 1,842
Відэафакт.
Сілы беспілотных сістэмаў УСУ выявілі і знішчылі расейскі «Град» на Луганскім кірунку. У момант паразы сістэма рухалася на высокай хуткасці.
Пра гэта паведамляюць Сілы беспілотных сістэмаў.
«Аператары 412 палка "NEMESIS" чарговы раз пацвердзілі сваё майстэрства, знішчыўшы рэактыўную сістэму залпавага агню БМ-21 "Град", якая рухалася на высокай хуткасці», – гаворыцца ў паведамленні.
Як адзначаюць вайскоўцы, злавіць РСЗА – задача не з лёгкіх, бо вораг звычайна выкарыстоўвае тактыку «ўдар-адыход».
«Агнявыя пазіцыі размешчаныя ў адным месцы, а схованка – у іншым, на адлегласці дзясяткаў кіламетраў. Аднак якасная выведка і дбайнае планаванне дазваляюць нашым аператарам ажыццяўляць такія аперацыі з высокай эфектыўнасцю», – дадалі ў Сілах беспілотных сістэмаў.