Развітальны «падарунак» Байдэна Маскве абрынуў кошты расейскай нафты
3- 7.02.2025, 8:41
- 15,130
Планы расейскага ўрада знішчылі.
Адміністрацыя папярэдняга прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ў апошнія дні сваёй працы ўвяла жорсткія санкцыі супраць Расеі. Гэтыя абмежаванні абрынулі кошт расейскай нафту.
Як піша The Moscow Times, пасля гэтай пастановы кошт гатунку Urals упаў ніжэй за $60 за барэль. Сума дысконту склала $15,7, што было самым вялікім паказчыкам з траўня 2024 года.
У расейскім Мінэканомразвіцця прагназавалася, што ў базавым сцэнары чакаецца цана на ўзроўні $69,7 за барэль. І гэты прагноз лёг у аснову федэральнага бюджэту РФ на 2025 год.
«Прагноз расейскаму ўраду зламалі ўведзеныя 10 студзеня санкцыі супраць больш чым 180 танкераў, дзясяткаў нафтатрэйдынгавых і страхавых, а таксама дзвюх здабыўных кампаній – «Газпрам нафты» і «Сургутнафтагаза». Вывеўшы з ладу многія судны, якія дастаўлялі расейскую нафту з Арктыкі і з Далёкага Усходу, гэтыя санкцыі прывялі ў тым ліку да скачка кошту фрахту ў некалькі разоў, паколькі суднаў, якія не ўваходзяць у чорныя спісы, стала не ставаць. У выніку розніца паміж коштам нафты ў расейскіх партах адпраўлення і партах дастаўкі ў Індыі павялічылася, са звестак Argus Media, да $13 за барэль; гэта таксама самы высокі паказчык з мінулага траўня», - сказана ў матэрыяле.
Адзначаецца, што зараз, калі РФ сутыкнулася з нястачай танкераў і ростам кошту фрахту, продажы расейскай нафты ў Азію з пастаўкай у сакавіку спыніліся.
Аналітычныя кампаніі прагназуюць, што скарачэнне паставак у Індыю можа дасягнуць 500 000 барэляў за дзень, а гэта больш за траціну індыйскага імпарту нафты з РФ.
«У Альфа-банку мяркуюць, што нафтавікам пагражае страта да 800 000 барэляў за дзень, або блізу чвэрці марскога нафтавага экспарту (блізу 3 млн барэляў)", – дадалі ў The Moscow Times.