ЗША арыштавалі другі самалёт сябра Лукашэнкі
1- 7.02.2025, 10:43
- 6,924
![ЗША арыштавалі другі самалёт сябра Лукашэнкі](https://i.c97.org/p/articles/2015/ai-166223-aux-head-20150826_maduro_Reuters_360.jpg)
На дзверы бізнэс-джэта наляпілі сімвалічны ордэр.
ЗША арыштавалі ўжо другі самалёт прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры. На дзверы бізнэс-джэта Dassault Falcon 200ex, які знаходзіцца ў аэрапорце сталіцы Дамініканскай Рэспублікі Санта-Дамінга, наляпілі сімвалічны ордэр.
Венесуэльская дзяржаўная кампанія PDVSA набыла гэты борт у 2017 годзе. З тых часоў ён "шмат разоў абслугоўваўся і рамантаваўся з выкарыстаннем дэталяў з ЗША", што супярэчыць уведзеным супраць PDVSA санкцыям. Найбліжэйшым часам самалёт пераправяць у Маямі.
Першы бізнэс-джэт венесуэльскага палітыка канфіскавалі паўгода таму. Цяпер ён таксама ў штаце Фларыда.