У Менску на дарозе загарэўся трактар з прычэпам
8- 7.02.2025, 10:59
- 2,752
![У Менску на дарозе загарэўся трактар з прычэпам](https://i.c97.org/ai/628962/aux-head-1738913568-20250206_traktor_Minsk_360.jpg)
Відэа з вуліцы Максіма Багдановіча.
У Менску раніцай 7 лютага на дарозе загарэўся трактар з прычэпам. Відэа інцыдэнту апублікаваў сталічны блогер, перадае «Тэлеграф».
Гэта адбылося на вуліцы Максіма Багдановіча. Ці патушылі агонь, дакладна не вядома. «Быццам з агнём далі рады», - напісаў блогер Какабай.
![](https://i.c97.org/ai/628962/aux-1738913313-prikkiik.jpg)
На апублікаваным відэа заўважна, што агонь ахапіў трактар разам з кабінай, ад яго прычэпа ідзе дым. Таксама полымя відаць на дарозе (магчыма, гарыць груз).
Аб прычынах узгарання таксама пакуль не вядома. «Паведамляюць пра затор, стаім», – дадаў блогер.