7 лютага 2025, Пятніца, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ правялі паспяховую атаку пад Курскам: акупанты скардзяцца на надвор'е і хлусяць

3
УСУ правялі паспяховую атаку пад Курскам: акупанты скардзяцца на надвор'е і хлусяць

Далейшы наступ можа пагражаць тылавым групоўкам расейскага войска.

Цягам дня УСУ рушылі наперад у Курскай вобласці РФ прасунуліся на пяць кіламетраў углыб. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW) за 6 лютага.

Геалакацыйныя кадры пацвярджаюць, што ўкраінскія сілы прасунуліся на паўднёвы захад ад Махноўкі, на поўнач і ўсход ад Чаркаскай Канапелькі ўздоўж трасы 38К-028 Суджа-Абаянь. УСУ ўдалося ўстанавіць кантроль над хутарам Калмакоў і Фанасееўкай.

Паводле ацэнак расейскіх ваенкараў, УСУ залучылі 30-50 адзінак бранятэхнікі. Блогеры паведамлялі, што адна група паспяхова атакавала з Махноўкі ў кірунку згаданых населеных пунктаў, а другая — з хутара Дзмітрукоў у бок Рускай Канапелькі. Атаку другой групы нібы адбілі.

Адзін з Z-блогераў заявіў аб захопе ўкраінскімі сіламі Чаркаскай Канапелькі, а іншыя двое расейцаў гэтую заяву зняпраўдзілі. Таксама варожыя крыніцы сцвярджалі, што УСУ прарваліся ў сяло Уланок або ўзялі яго пад кантроль, але і гэтую інфармацыю ўзяліся зняпраўджваць іх жа калегі.

Паведамлялася, што ёсць непацверджаная інфармацыя аб нападзе ў раёне Кругленькага, але аналітыкі не знайшлі іншых звестак аб гэтым.

Варожыя вайскоўцы паскардзіліся, што УСУ абралі для нападу няўдалы час, калі надвор'е было не на карысць РФ. Яны адзначалі, што дрэнныя варункі надвор'я ўскладнялі аперацыі беспілотнікаў у гэтым раёне на паўднёвым усходзе ад Суджы. Некаторыя расейцы выказалі занепакоенасць з-за таго, што наступ войскаў можа пагражаць тылавым групоўкам у раёне Гуева, а таксама ўскладніць УС РФ перакрыцце наземных ліній сувязі ў межах украінскага выступу.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін высока ацаніў элітныя фармаванні ПДВ і марской пяхоты, якія абараняліся ў Курскай вобласці 5 лютага. Ён падкрэсліў, што ўварванне УСУ з 6 жніўня 2024 года прывяло да змяншэння колькасці расейскіх войскаў у агульнавайсковай арміі ў рэгіёне.

"Заява Пуціна падкрэслівае той факт, што ўкраінскае ўварванне замацавала элементы гэтых даволі элітных фармаванняў у Курскай вобласці на працягу апошніх шасці месяцаў, пазбавіўшы Расею магчымасці перадыслакаваць гэтыя сілы на больш прыярытэтныя адцінкі лініі фронту ў Данецкай вобласці", – адзначылі аналітыкі.

Расейскае апытанне, аднак, паказала, што падтрымка вайны ў Расеі застаецца высокай. Даследчыкі апыталі 1600 чалавек з 28 студзеня да 2 лютага. 67% рэспандэнтаў падтрымліваюць развязаную ва Украіне вайну, а 65% - мяркуюць, што гэтая вайна «ідзе добра» для РФ.

Прадстаўнік Усерасейскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі Міхаіл Мамонаў заявіў, што грамадства патрабуе хуткага і спрыяльнага заканчэння вайны, падтрымліваючы дзеянні для дасягнення гэтых мэт. У той жа час расейцы абураюцца няўдачамі УС РФ, у тым ліку паспяховым пасоўваннем УСУ ўглыб Курскай вобласці.

«Гэтыя вынікі атрыманы на фоне росту страт, спрэчак расейскага камандавання і вялізнага эканамічнага ціску на расейскую эканоміку падчас вайны. Паспяховыя адноўленыя ўкраінскія контратакі ў Курскай вобласці таксама могуць негатыўна паўплываць на погляд расейскай грамадскасці на вайну ў найбліжэйшыя тыдні», - дадалі ў ISW.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках