7 лютага 2025, Пятніца, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасол у асобых даручэннях МЗС Украіны ў Беларусі абвясціў аб адстаўцы

2
Пасол у асобых даручэннях МЗС Украіны ў Беларусі абвясціў аб адстаўцы
Ігар Кізім

Ігар Кізім сыходзіць з дыпламатычнай службы.

Пасол у асобых даручэннях МЗС Украіны ў Беларусі Ігар Кізім пайшоў у адстаўку. Пра гэта ўкраінскі дыпламат паведаміў у "Фэйсбуку".

Са слоў Кізіма, ён сыходзіць у адстаўку "па асабістых прычынах" і пакідае дыпламатычную службу.

Адзначым, Ігар Кізім займаў пасаду пасла па асобых даручэннях па Беларусі з лютага 2024 года.

Кізім быў апошнім паслом Украіны ў Беларусі з лютага 2017 года па 22 чэрвеня 2023 года. Указам прэзідэнта Украіны ён быў вызвалены ад пасады. У красавіку 2023 года МЗС Украіны асудзіў сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з верхаводам акупацыйнай адміністрацыі Данецкай вобласці Дзянісам Пушыліным. Ведамства расцаніла яе як спробу яго легітымізацыі і адклікала Ігара Кізіма для кансультацый.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках