Паліна Шарэнда-Панасюк правядзе прэс-канферэнцыю ў Вільні
5- 7.02.2025, 19:25
- 6,526
![Паліна Шарэнда-Панасюк правядзе прэс-канферэнцыю ў Вільні](https://i.c97.org/ai/628218/aux-head-1738858545-20250126_palina2_360.png)
10 лютага а 12.00.
Актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк правядзе прэс-канферэнцыю ў Вільні.
Яна адбудзецца ў панядзелак, 10 лютага, а 12:00.
Адрас - творчая прастора Kropka, Savičiaus g. 6, Вільня.
Нагадаем, Паліна Шарэнда-Панасюк выйшла на волю 1 лютага. Фактычна яна правяла ў турме больш за чатыры гады.
Актывістку «Еўрапейскай Беларусі» затрымалі 3 студзеня 2021 года. 9 чэрвеня 2021 г. суд Маскоўскага раёна Берасця прысудзіў яе да двух гадоў калоніі, пасля чаго ёй некалькі разоў дадавалі тэрмін.
Паліна Шарэнда-Панасюк адбыла ў калоніі фактычна чатыры тэрміны: маці дваіх дзяцей, пасля вынясення першага прысуду тройчы падаўжалі турэмны тэрмін. Практычна ўвесь час за кратамі Паліна знаходзілася ў поўнай ізаляцыі. У калоніі ў яе моцна пагоршылася здароўе.