7 лютага 2025, Пятніца, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін адмовіўся публічна прасіць прабачэння за падбіты азербайджанскі самалёт

13
Пуцін адмовіўся публічна прасіць прабачэння за падбіты азербайджанскі самалёт

Кіраўнік Крамля адмаўляецца ўзяць на сябе адказнасць.

Уладзімір Пуцін не плануе выступаць з якімі-небудзь заявамі наконт катастрофы самалёта авіякампаніі AZAL («Азербайджанскія авіялініі»), якая адбылася ў снежні.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў у каментары публікацыі, якая з'явілася ў азербайджанскіх СМІ, у якой Расеі прапануецца ўзяць на сябе адказнасць за інцыдэнт. «Не, не плануецца [выступ па тэме катастрофы]», – коратка адказаў Пяскоў на адпаведнае пытанне.

Раней агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе Азербайджана паведаміла, што самалёт AZAL Embraer E190, які пацярпеў катастрофу паблізу казахстанскага Актау, быў збіты расейскім зенітна-ракетным комплексам «Панцыр-С». Пазней выданне «Азеры-Прэс» (АПА) пісала, што Баку рыхтуецца падаць пазоў супраць Масквы ў міжнародны суд, калі яна не прызнае сваю віну.

Паводле інфармацыі выдання, зараз вядзецца збор доваднай базы, аналізуюцца сведчанні і іншыя матэрыялы, якія пацвярджаюць дачыненне Расеі да трагедыі.

Міністэрства транспарту Казахстана напярэдадні апублікавала папярэднюю справаздачу аб здарэнні, суправаджаючы яе фатаграфіямі фюзеляжа са шматлікімі прабоінамі. У дакуменце адзначана, што на хваставой частцы самалёта, кіле, стабілізатары, а таксама на стырнах вышыні і кірунку зафіксаваныя шматлікія скразныя і няскразныя пашкоджанні. Аналагічныя сляды выяўленыя на левым крыле, рухавіку і іншых частках паветранага судна.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках