Футбольныя клубы пабілі рэкорд у выдатках на гульцоў у зімовае акно
- 7.02.2025, 19:43
- 1,054
![Футбольныя клубы пабілі рэкорд у выдатках на гульцоў у зімовае акно](https://i.c97.org/ai/578070/aux-head-1704311895-20240101_air_360.jpg)
Лідарам у выдатках з'яўляецца Англія.
Мужчынскія футбольныя клубы па ўсім свеце выдаткавалі рэкордныя $2,35 млрд на міжнародныя трансферы ў студзені, што амаль на 58% больш, чым летась, піша Reuters са спасылкай на справаздачу ФІФА.
З 1 студзеня да 4 лютага былі здзейсненыя 5863 міжнародныя трансферы, што на 19,1% больш за леташні рэкорд.
Больш за ўсіх выдаткавалі ангельскія клубы - $621,6 млн, з якіх $224 млн прыпала на «Манчэстэр Сіці».
Самым дарагім гульцом, падпісаным у студзені, стаў калумбійскі нападнік Джон Дуран, які перайшоў з «Астан Віла» ў савудаўскі «Ан-Наср» амаль за $80 млн плюс бонусы.
У пяцёрку краін з найбольшымі выдаткамі ўвайшлі Нямеччына ($295,7 млн), Італія ($223,8 млн), Францыя ($209,7 млн) і Савудаўская Арабія ($202,1 млн). Больш за ўсіх ад трансфераў атрымалі французскія клубы ($371 млн).