7 лютага 2025, Пятніца, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандра Сасновіч выйшла ў паўфінал турніру ў Румыніі

4
Аляксандра Сасновіч выйшла ў паўфінал турніру ў Румыніі
АЛЯКСАНДРА САСНОВІЧ

Беларуска ўпершыню за 9 месяцаў перамагла спаборніцу з топ-50 рэйтынгу.

Трэцяя ракетка Беларусі Аляксандра Сасновіч прадаўжае паспяховы выступ на турніры WTA-250 у Клуж-Напаку (Румынія).

У пятніцу на гэтых спаборніцтвах, якія праходзяць на хордавым пакрыцці, час чвэрцьфіналаў. Праграму дня адкрыла якраз супрацьстаянне з удзелам Сасновіч. Яна выйшла на корт супраць 49-й тэнісісткі свету з Украіны Ангеліны Калінінай.

А.Сасновіч (128, Беларусь) – А.Калініна (49, Украіна) – 2:6, 6:4, 7:6 (7:3)

Апанентка, якая мела 4-ы нумар пасеву на гэтых спаборніцтвах, пакінула за сабой першы сэт. Аднак у Аляксандры знайшліся валявыя якасці, каб пераламаць ход сустрэчы. У трэцяй партыі спаборніца двойчы падавала на матч, але абодва разы беларуска гераічна вярталася ў гульню.

Адзначым, што апошні раз Сасновіч перамагала канкурэнтку з топ-50 у траўні 2024 года. Тады яна падабрала ключы да Кацярыны Аляксандравай з Расеі.

З кім менавіта беларуска будзе змагацца за выхад у фінал, стане вядома пазней. Гэта будзе альбо расейка Анастасія Патапава, альбо немка Эла Зайдэль.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках