Украінскія абаронцы знішчылі рэдкую агнямётную сістэму акупантаў
2- 7.02.2025, 20:25
- 2,504
![Украінскія абаронцы знішчылі рэдкую агнямётную сістэму акупантаў](https://i.c97.org/ai/539212/aux-head-1678295702-20230302_apnija_360.jpg)
Відэафакт.
Украінскія воіны пры дапамозе дронаў знішчылі цяжкую агнямётную сістэму «Санцапёк». Гэта даволі рэдкая цэль.
Пра гэта паведамляе 412 асобны полк беспілотных сістэмаў Nemesis у Telegram.
Як адзначылі ў палку, «Санцапёк» вядзе агонь запальнымі або тэрмабарычнымі боепрыпасамі. Напады могуць прывесці да жудасных наступстваў для ўкраінскіх воінаў і іх пазіцый.
«Вельмі рэдкая і важная цэль. Больш гэтая ўстаноўка ваяваць не будзе – едзе на металалом», – адзначылі ваяры.
Яны падзякавалі 102 асобнай брыгаде тэраабароны і іншым сумежным падраздзяленням за тое, што яны спрыялі знішчэнню варожай тэхнікі.
Таксама ў палку ўдакладнілі, што атрыманыя перахопы сведчаць, што экіпаж «Санцапёка» «падгарэў».