7 лютага 2025, Пятніца, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ў паніцы праз вывад валюты за мяжу

15
Лукашэнка ў паніцы праз вывад валюты за мяжу

Генпракуратура адразу пачала «суцяшаць» дыктатара.

У Менску пакаралі 38 топаў кампаній за выплаты дывідэндаў акцыянерам з «несяброўскіх краінаў». Пра гэта паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

У Менску пракуратура праверыла мясцовыя кампаніі, сярод уладальнікаў якіх ёсць асобы з так званых несяброўскіх краінаў, і выявіла парушэнні.

Рэч у тым, што летась улады ўвялі абмежаванне на выплату прыбытку і дывідэндаў замежным уладальнікам, калі яны з несяброўскіх краінаў. Гэта датычыцца сумаў большых за 80 тысячаў базавых велічыняў (цяпер гэта 3 млн 360 тыс. рублёў). Гэта ліміт на адзін каляндарны год, прычым на ўсіх, паміж кім у кампаніі будуць дзяліць гэтыя грошы.

Таксама фірмы павінны паведамляць мясцовым уладам пра выплачаныя сумы прыбытку і дывідэндаў інвестарам з такіх краінаў.

Аднак, як сцвярджае Генпракуратура, 38 кампаній Менска не паведамілі ў Менгарвыканкам пра такія выплаты. У выніку кіраўнікоў і іншых супрацоўнікаў фірмаў, звязаных з фінансамі, змусілі да адміністрацыйнай адказнасці праз «непрыняцце захадаў к належнай арганізацыі дзейнасці юрыдычнай асобы». Яна прадугледжвае штраф ад 10 да 200 базавых велічыняў. На сёння гэта ад 420 да 8400 рублёў.

Нагадаем, нядаўна Аляксандр Лукашэнка абураўся тым, што замежныя фундатары выводзяць з Беларусі за мяжу валюту. Паводле ягоных словаў, так з краіны ўцяклі «не дзясяткі мільёнаў грашовых сродкаў, а сотні».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках