7 лютага 2025, Пятніца, 23:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Белгарадзе BMW X7 з марскімі пяхотнікамі з Дагестана пратараніла хуткую дапамогу

У Белгарадзе BMW X7 з марскімі пяхотнікамі з Дагестана пратараніла хуткую дапамогу

Загінулі дзве медыцынскія супрацоўніцы.

У цэнтры Белгарада ў ноч на 7 лютага адбылося смяротнае ДТЗ з удзелам BMW X7 і «Газелі» «хуткай дапамогі». Іншамарка на хуткасці блізу 150 км/г заехала ў хуткую на скрыжаванні, праехаўшы на чырвонае святло. Дзве фельчаркі загінулі на месцы. Яшчэ чатыры чалавекі – кіроўца і два пасажыры легкавіка, а таксама кіроўца «хуткай» – атрымалі траўмы. У салоне іншамаркі знаходзіліся двое вайскоўцаў падраздзяленняў марской пяхоты РФ з Дагестана, піша «Попел Белгарад».

Паводле звестак выдання, пра прыналежнасць вінаватых аварыі да Узброеных сілаў РФ гаворыць, сярод іншага, апублікаваны 27 лістапада 2024 года ў Instagram рылс за аўтарствам трэнера ў тхэквандо Алега Семянца. У паведамленні Мурад Мусаеў і Рамазан Гаджымурадаў, якія знаходзіліся ў BMW у момант сутыкнення, адзначаны як «мае дарагія марпехі». «Вы былі і застаняцеся ў ліку найлепшых, абраных падраздзяленняў Расеі. Па-ранейшаму, нягледзячы на ўсе нягоды і пазбаўленні прадаўжаеце выконваць свой воінскі абавязак, застаяцеся верныя прысязе, услаўляючы Айчыну і сваіх продкаў. Мы ганарымся вамі, як бацькі ганарацца сваімі найлепшымі дзецьмі», – напісаў пад пастом Семянец.

Раней «Попел» апублікаваў фатаграфіі 28-гадовага Мусаева і 31-гадовага Ісы Абдурашыдава, які таксама знаходзіўся ў салоне ў момант аварыі. Першы, апрануты ў вайсковую форму, на фота пазуе на фоне «Z-Камаза». Выданне піша, што Абдурашыдаў займаўся змешанымі адзінаборствамі і быў знаёмы са спартоўцам Фёдарам Емяльяненкам. Разам з ім займаўся 28-гадовы Гаджымурадаў, які быў трэнерам ММА. Менавіта на яго і быў аформлены аўтамабіль, які патрапіў у ДТЗ. Усе трое ў выніку сутыкнення патрапілі ў рэанімацыю.

Загінулыя фельчаркі – гэта Вольга Любімава і Марына Паравышнік. У першай жанчыны засталася дачка, а ў другой загінулай – двое сыноў, расказаў галоўны лекар белгарадскай станцыі хуткай дапамогі Аляксей Тлушчаў. Ва УМУС Белгарадскай вобласці паведамілі, што Абдурашыдаву, які, верагодна, кіраваў BMW, пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках