7 лютага 2025, Пятніца, 23:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У былога кіраўніка «Раснафты» канфіскуюць бізнэс у Расеі

2
У былога кіраўніка «Раснафты» канфіскуюць бізнэс у Расеі
СЯРГЕЙ БАГДАНЧЫКАЎ

Сяргей Багданчыкаў стаў фігурантам пазову Генпракуратуры.

Каток нацыяналізацыі прыватнага бізнэсу, пад які ўжо трапілі дзясяткі кампаній агульным коштам больш за 1 трыльён расейскіх рублёў, можа ўпершыню праехацца па некалі лаяльным чальцы крамлёўскай эліты.

Экс-кіраўнік «Раснафты» Сяргей Багданчыкаў, які ўзначальваў найбуйнейшую нафтавую кампанію Расеі з 1998 да 2010 года, стаў фігурантам пазову Генпракуратуры ў Арбітражны суд Сахаліна. Пазоў, аналагічны тым, што пракуроры падавалі для забірання актываў у справах аб незаконнай прыватызацыі 1990-х, таксама пададзеныя да 7 кіпрскіх афшораў і бізнэсмэна Марка Гарбера. Як паведамляе РБК, у ліку трэціх асобаў у пазове названае ў тым ліку ТАА «Сахалін-Шэльф-Сэрвіс» – уладальнік Сахалінскага Заходняга марскога порта, адзінага на Далёкім Усходзе спецыялізаванага порта для абслугоўвання нафтагазавых праектаў. Багданчыкаву належыць 52% ТАА «Сахалін-Шэльф-Сэрвіс».

Кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай» дзвюх ступеняў, ордэна Пашаны і заслужаны работнік нафтагазавай прамысловасці Багданчыкаў у пачатку 2000-х сам удзельнічаў у «нацыяналізацыі» актываў «Юкаса», найбуйнейшы з якіх – «Юганскнафтагаз» – дастаўся «Раснафце» пад ягоным кіраўніцтвам. У 2010 годзе ён пакінуў нафтавую кампанію праз канфлікт з Ігарам Сечыным.

Летась у Расеі было нацыяналізавана як мінімум 67 кампаній з агульнай выручкай больш за 807,6 млрд рублёў і коштам актываў больш за 544,7 млрд расейскіх рублёў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках