8 лютага 2025, Субота, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт раскрыў перавагу перададзеных Украіне «Міражоў» над F-16

2
Эксперт раскрыў перавагу перададзеных Украіне «Міражоў» над F-16
F-16

Самалёты атрымалі бамбавальныя магчымасці, якіх раней не мелі.

Галоўная перавага французскіх знішчальнікаў Mirage 2000 над самалётамі F-16, якія былі перададзеныя Украіне, палягае ў тым, што «Міражы» могуць біць па цэлях дальнабойнымі ракетамі Scalp і Storm Shadow. Пра гэта ў каментары «Укрінфарму» распавёў французскі вайсковы эксперт, спецыяліст па аэранаўтыцы Ксаўе Ціцельман.

«Самалёты былі мадыфікаваныя, каб быць здольнымі запускаць крылатыя ракеты Scalp/Storm Shadow. Сёння гэта могуць рабіць толькі старыя знішчальнікі Су-24... Таму той факт, што Паветраныя сілы Украіны зараз будуць мець больш шырокую базу, азначае, што яны прымножаць свой ударны патэнцыял», - сказаў Ціцельман.

З яго слоў, перададзеныя Украіне «Міражы» атрымалі «бамбавальныя магчымасці», якіх не мелі на ўзбраенні французскага войска.

Эксперт таксама адзначыў, што французскія знішчальнікі дапамогуць Украіне «выратаваць жыцці», як гэта ўжо робяць яго амерыканскія аналагі F-16.

«Калі вы паглядзіце на ўзровень перахопу расейскіх крылатых ракет, напрыклад, з ліпеня, то ён вырас на 20 адсоткаў: з 60 адсоткаў перахопленых ракет украінцы падняліся да 80 адсоткаў», – адзначыў Ціцельман.

Ён таксама падкрэсліў, што калі б Узброеныя сілы Украіны мелі такую ж колькасць самалётаў-знішчальнікаў як і цяпер яшчэ ў 2022 годзе, то контрнаступ УСУ 2023 года мог бы скончыцца поспехам, а праблем у энэргетыцы наогул можна было б пазбегнуць.

«У той дзень, калі мы зможам мець украінскі флот з 30-40-50 самалётаў, яны змогуць рабіць болей. Тады яны змогуць выходзіць і перахапляць расейскія самалёты, не даваць ім скідаць свае планёрныя бомбы, якія прыводзяць да страшных разбурэнняў», - падкрэсліў Ціцельман.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках