Дроны атакавалі «тлусты» расейскі горад
4- 8.02.2025, 12:35
- 12,314
![Дроны атакавалі «тлусты» расейскі горад](https://i.c97.org/ai/575791/aux-head-1702791569-20231122_vsu_bpla1_360.jpg)
Там сканцэнтраваныя некалькі важных вайсковых аб'ектаў войска РФ.
Дроны атакавалі Растоў-на-Доне. Горад з'яўляецца дастаткова «тлустым» месцам, дзе сканцэнтраваныя некалькі важных вайсковых аб'ектаў войска РФ.
Пра гэта распавёў кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі (ЦСД) Андрэй Каваленка ў Telegram.
«Уначы быў атакаваны Растоў. У раёне «Сельмаш» былі выбухі, там размешчаныя важныя вайсковыя аб'екты», - распавёў ён.
Дарэчы, са слоў Каваленкі, вядома аб наяўнасці двух вайсковых аэрадромаў, адзін з якіх выкарыстоўвае цывільную інфраструктуру, пераабсталяваную для ваенных патрэб.
![](https://i.c97.org/ai/629102/aux-1739007171-_roszmi_a6061887865f91077a38392fc912848a_650x410.jpg)
«У гэтым раёне таксама заўважалі размяшчэнне зенітна-ракетных комплексаў С-400», - адзначыў вайсковы.
Акрамя гэтага, у межах горада знаходзіцца штаб Паўднёвай вайсковай акругі РФ, які каардынуе баявыя дзеянні на поўдні Украіны.
Да таго ж, паводле звестак Каваленкі, раней на тэрыторыі завода «Сельмаш» заўважалі склады боепрыпасаў і тэхнічныя аб'екты, звязаныя з лагістыкай расейскага войска.