8 лютага 2025, Субота, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«А заўтра Кітай закрыецца»

4
«А заўтра Кітай закрыецца»

На «Магілёўліфтмашы» агалілі страхі беларускай прамысловасці.

У Магілёве навучыліся рабіць разумныя ліфты. Каб імі скарыстацца, націскаць на кнопкі не трэба - дастаткова ўсталяваць мабільнае прыкладанне. Тэхналогія ідэнтыфікуе чалавека, які ўвайшоў у ліфт, і адвязе яго на патрэбны паверх, расказвае АНТ.

Прадпрыемства «Магілёўліфтмаш» выпускае амаль 13 тысяч ліфтаў за год - як пасажырскіх, так і прамысловых. Лепш за ўсё раней прадаваліся мадэлі грузападымальнасцю да тысячы кілаграмаў. Цяпер на прадпрыемстве ўжо ўзялі планку 2,5 тоны ў гэтым паказчыку і хваляцца тым, што доля імпартных камплектаў складае толькі 7%.

- Калі закрылася Еўропа, то сярод краін Мытнага саюза мы адзіныя з ліфтабудаўнічых заводаў, хто захаваў аб'ёмы вытворчасці <…>. Наша мэта - рабіць усё самастойна, каб была мінімальная залежнасць ад іншых краін, - заявіў на дзяржаўнай тэлевізіі дырэктар навукова-тэхнічнага цэнтра «Магілёўліфтмаша» Максім Собалеў. - А заўтра Кітай закрыецца, што мы будзем рабіць? У каго што браць?

Адзначым, што сусветныя вытворцы ўжо як мінімум некалькі гадоў прапануюць ліфты з такой функцыяй. Напрыклад, разумныя кабіны і сістэмы ёсць у фінскай маркі Kone, а таксама ў амерыканскай Otis.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках