8 лютага 2025, Субота, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі ўзарвалі капітана, які мае дачыненне да ўдару па ўкраінскай вёсцы Граза

17
У Расеі ўзарвалі капітана, які мае дачыненне да ўдару па ўкраінскай вёсцы Граза
Канстанцін Нагайка

Вайсковы злачынец памёр ад атрыманых раненняў.

У Расеі памёр камандзір батарэі дывізіёна 112-й ракетнай брыгады УС РФ, капітан Канстанцін Нагайка, які мае дачыненне да ўдараў балістыкай па вёсцы Гразе на Харкаўшчыне. Пра гэта паведамляе ГУР МА Украіны.

3 студзеня 2025 г. у населеным пункце Шуі Іванаўскай вобласці РФ адбыўся выбух. У выніку чаго вайсковы злачынец атрымаў шматлікія раненні.

Паводле інфармацыі ўкраінскай выведкі, Нагайка, які апынуўся ў эпіцэнтры выбуху, атрымаў шматлікія раненні практычна ўсіх органаў, у тым ліку мозгу, і лекарам давялося правесці яму трэпанацыю чэрапа. Але расейская хірургія камандзіру батарэі 112-й ракетнай брыгады 1-й танкавай арміі Маскоўскай вайсковай акругі УС РФ не дапамагла, і вайсковы памёр ад атрыманых раненняў.

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну выпускнік Санкт-Пецярбуржскага ўніверсітэта аэракасмічнага прыборабудавання і Міхайлаўскай вайсковай артылерыйскай акадэміі ўдзельнічаў у баявых дзеяннях. Менавіта яго падраздзяленне 5 кастрычніка 2023 г. нанесла ракетны ўдар па кавярні ў вёсцы Гразе на Харкаўшчыне, у выніку якога загінулі 59 мірных жыхароў, у тым ліку васьмігадовае дзіця. Прозвішча Нагайкі ўнесенае ў Кнігу катаў украінскага народа.

У ліпені 2024 года ГУВ апублікавала імёны 29 чалавек, якія маюць дачыненне да абстрэлаў прыгранічных рэгіёнаў і іх цывільнай інфраструктуры з ракетных комплексаў «Іскандэр». Сярод іх быў і Нагайка.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках