8 лютага 2025, Субота, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія байцы разграмілі калону «элітных» войскаў РФ

Украінскія байцы разграмілі калону «элітных» войскаў РФ

Расейцы паспрабавала прарвацца калонай танкаў і БМП.

Байцы Трэцяй штурмавой разграмілі калону "элітных" войскаў РФ. Акупанты спрабавалі прарвацца на танках у Харкаўскай вобласці. Пра гэта паведамляе Трэцяя штурмавая брыгада.

"У раёне н.п. Першамайскае 4 танкавая дывізія, так званая "элітная" Кантэміраўская, 1 танкавай арміі РФ паспрабавала ажыццявіць прарыў калонай танкаў і БМП з удзелам багі", - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што трапіўшы пад удары артылерыі, акупанты страцілі першыя 2 БМП яшчэ на пераправе - тэхніка проста патанула.

"У працу ўступілі сілы FPV брыгады, якія нанеслі ўдары падчас руху варожай калоны", - адзначылі ў брыгадзе.

Вайскоўцы таксама дадалі, што штурм расейцаў скончыўся знішчэннем БРЭМ, якую прыгналі эвакуяваць патанулую тэхніку.

"Вынік - мінус 10 адзінак варожай бронетэхнікі, 10 "двухсотых" і 30 "трохсотых" РФ", - падкрэслілі ў Трэцяй штурмавой.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках