«Планы Лукашэнкі пайшлі прахам»
6- 8.02.2025, 16:07
- 13,320
![«Планы Лукашэнкі пайшлі прахам»](https://i.c97.org/ai/453782/aux-head-1644213606-20220207_luka_anadolu_360.jpg)
Грошай у Сіняпальцага няма зусім.
Сёння краіны Балтыі выходзяць з "братэрства кола" (або энэргетычнага кола БРЭЛЛ) і пераходзяць у сістэму поўнамаштабнага энэргетычнага ўзаемадзеяння з агульнаеўрапейскай энэргасістэмай, піша тэлеграм-канал "Нік і Майк".
Гэта азначае, што ўсе планы ў будаўніцтве экспартаарыентаваных АЭС у Беларусі і заходняй частцы Расеі пайшлі прахам, калі казаць аб мэтазгоднасці эканамічнай. Прадаваць лішкі электраэнэргіі зараз практычна немагчыма.
І калі ў даваенныя часы такім пасярэднікам выступала Украіна, то вось ужо некалькі гадоў схема ў пастаўках электраэнэргіі з БелАЭС у Еўропу не працуе. Гэта азначае толькі адно. Усе публічныя анонсы будаўніцтва ў Беларусі яшчэ адной АЭС патрэбны толькі для таго, каб выбіць і асвоіць крэдыт, бо грошай няма зусім.
Сіняпальцы ўмее толькі генераваць даўгі, плаціць ён не мае намеру. Можна, вядома, яшчэ выпускаць адмысловыя мадэлі электрамабіляў, якія будуць жэрці энэргію не ў сябе, ці пабудаваць мегафабрыку па майнінгу крыпты.
Раўналежным трэкам не ад добрага жыцця прасоўваецца ідэя аб надзяленні мясцовых князькоў з розных выканкамаў "карміцца" са сваёй тэрыторыі. Менавіта такую мэту ў канчатковым выніку мае ініцыятыва аб узгадненні чыноўнікамі кіраўніцтва прыватных прадпрыемстваў на падведамнай тэрыторыі. Падтрымліваць мясцовыя бюджэты цэнтр не можа. Вось і выдае ліцэнзію на раскулачванне мясцовага бізнэсу.
Не скажам, што гэта нешта новае, хутчэй легалізацыя раней існай практыкі, якая знаходзілася ў зоне карупцыйных рызык. Цяпер мясцовым бізнэсоўцам, якіх будуць даіць узмоцненымі метадамі, застаецца бегчы толькі ў "кантору" за абаронай, бо гэта адзінае ведамства, выведзенае за рамкі ўзгаднення з мясцовым царком.