Украінскія вайскоўцы збілі расейскі Су-25
7- 8.02.2025, 18:08
- 8,932
![Украінскія вайскоўцы збілі расейскі Су-25](https://i.c97.org/ai/594000/aux-small-1714885800-20240101_su25_360.jpg)
Штурмавік знішчылі на Тарэцкім кірунку.
На фронце ўкраінскія байцы знішчылі расейскі самалёт Су-25. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе падраздзялення УСУ, якое злавіла расейскі самалёт.
Вызначыліся воіны 28-й асобнай механізаванай брыгады імя Рыцараў Зімовага Паходу Наземных войскаў УСУ, якая ўваходзіць у склад аператыўнага камандавання "Поўдзень".
«Ваяры 28-й брыгады знішчылі варожы Су-25! Яшчэ адным расейскім штурмавіком стала менш на Тарэцкім кірунку дзякуючы ўкраінскім ваярам СПА», - падкрэсліваюць вайскоўцы.
Адзначым, што паводле звестак Генеральнага штаба УСУ, украінскія ваяры з пачатку поўнамаштабнай вайны знішчылі ўжо 369 самалётаў войска РФ. Таксама УСУ збілі 331 варожы гелікоптэр.