У Маскве адбыўся буйны пажар на тэрыторыі Электразавода
5- 8.02.2025, 18:25
- 4,210
![У Маскве адбыўся буйны пажар на тэрыторыі Электразавода](https://i.c97.org/ai/629142/aux-head-1739028460-20250208_maskwa_360.png)
На верхніх паверхах палаючага будынка заблакаваныя людзі.
У Маскве адбыўся пажар у адным з будынкаў на тэрыторыі Электразавода, паведамляе ТАСС.
Пажару прысвоены трэці ранг складанасці. У будынку на верхніх паверхах заблакаваныя людзі. Іх дакладная колькасць незразумелая – Baza піша, што іх блізу 30 чалавек, Mash паведамляе пра дзесяць, Shot – пра 50, паведамляе «Медуза».
"Для выратавання людзей з верхніх паверхаў устаноўлены пад'ёмныя механізмы", – гаворыцца ў паведамленні ў тэлеграм-канале маскоўскага МНС. У ведамстве паведамілі, што на месцы працуюць 60 пажарных і 16 адзінак тэхнікі.
Паводле звестак Shot, выратаваны амаль 20 чалавек, дзесяць з іх, сярод якіх двое дзяцей, пацярпелі - у іх атручванне ўгарным газам.