Экспэрт: Супраць Крамля ўжываюць тактыку тысячы парэзаў
1- 8.02.2025, 20:14
- 3,174
![Экспэрт: Супраць Крамля ўжываюць тактыку тысячы парэзаў](https://i.c97.org/ai/407289/aux-head-1610447745-20210112_kremlin_Bloomberg_360.jpg)
Санкцыі супраць РФ могуць быць яшчэ больш узмоцнены.
Захад уводзіць санкцыі супраць Расеі, аднак ёсць краіны, якія дапамагаюць акупантам абыходзіць гэтыя абмежаванні. З прычыны гэтага Еўрапейскі Звяз рыхтуе санкцыі супраць 25 кітайскіх кампаній.
Галоўны кансультант украінскага Нацыянальнага інстытута стратэгічных даследаванняў Іван Вус распавёў "24 Каналу", што любыя санкцыі з'яўляюцца эфектыўнымі. Ён параўнаў іх з тактыкай тысячы парэзаў, бо ціск на адну кампанію ні да чаго не прывядзе, а вось ціск на многія кампаніі будзе мець істотны вынік.
Санкцыі супраць Расеі
Іван Вус адзначыў, што пасля аналізу, чаму санкцыі супраць Расеі не далі чаканага выніку, стала зразумела ў чым заключалася праблема.
- Абмежаванні былі з боку краін калектыўнага Захаду, а вось краіны, якія належаць да Глабальнага Поўдня не далучыліся да санкцый, - сказаў галоўны кансультант Нацыянальнага інстытута стратэгічных даследаванняў.
Ён растлумачыў, што менавіта таму Захад пачаў уводзіць другасныя санкцыі супраць Кітая, Індыі, Турцыі ды іншых прадстаўнікоў Глабальнага Поўдня. Усё для таго, каб растлумачыць ім, што кантакты з Расеяй могуць прывесці да праблем.
У адміністрацыі Дональда Трампа падкрэслілі, што плануюць узняць тарыфы на прадукцыю Расеі і краін, якія з ёй гандлююць.
- Гэта намёк на тое, што Расею будуць выкарыстоўваць як нагоду ўвядзення санкцый супраць, напрыклад, Кітая або любой іншай краіны ў свеце, - адзначыў Іван Вус.
Дарэчы, дарадцы Дональда Трампа распрацоўваюць стратэгію санкцый супраць Расеі санкцый супраць Расеі, якая павінна садзейнічаць дыпламатычнай дамове з Украінай. Адзін з варыянтаў прадугледжвае ўвядзенне другасных санкцый, што ўдараць па еўрапейскіх і азіяцкіх кампаніях, якія гандлююць з Масквой.