9 лютага 2025, Нядзеля, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Украіна пашкодзіла больш за 30% паліўных прадпрыемстваў РФ»

3
«Украіна пашкодзіла больш за 30% паліўных прадпрыемстваў РФ»

Расце дэфіцыт нафтапрадуктаў.

Удары беспілотнікамі па Расеі даюць свае вынікі. Там паступова нарастаюць праблемы з перапрацоўкай нафты. Але яшчэ ёсць па чым працаваць.

Пра гэта "24 Каналу" распавёў былы міністр паліва і энэргетыкі Украіны Іван Плачкоў, адзначыўшы, што Украіна ўжо працяглы час эфектыўна працуе па прадпрыемствах паліўна-энэргетычнага комплексу Расеі. Кожны дакладны ўдар паступова пагаршае сітуацыю для акупантаў.

Як удары беспілотнікамі ўплываюць на Расею

Як зазначыў Плачкоў, удары па такіх прадпрыемствах змяншаюць аб'ём перапрацоўкі нафты. Адпаведна расейскае войска адчувае цяжкасці з пастаўкамі нафтапрадуктаў. Таксама гэта прымушае акупантаў перакідваць некаторыя сістэмы СПА з фронту, каб абараніць важныя аб'екты.

- Ідзе дэфіцыт нафтапрадуктаў. Асабліва ў еўрапейскай частцы Расеі. Кошты растуць. Але патэнцыял Расеі, на жаль, яшчэ вялікі. Думаю, што мы пашкодзілі недзе 30% такіх прадпрыемстваў. Магчыма, лічба бліжэй да 40%. Але, паводле арыенціровачных падлікаў, вытворчасць зменшылася дзесьці на ўзроўні 20%, - сказаў Плачкоў.

Расея мае прадпрыемствы, якія могуць кампенсаваць гэты дэфіцыт. Але праблемы паступова нарастаюць. Ёсць цяжкасці з той жа лагістыкай паставак нафтапрадуктаў да акупантаў.

Адзначым, што камандуючы Сіл беспілотных сістэм УСУ паведаміў, што за паўгода ўдалося правесці больш за 220 аперацый углыб тэрыторыі Расеі. Туды запусцілі больш за 3,5 тысячы розных сродкаў.

Таксама не варта забывацца на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод у Беларусі, які таксама забяспечвае патрэбы расейскіх акупантаў.

- Такія ўдары значна аслабляюць магчымасці Расеі па забеспячэнні войскаў. Таксама змяншаюцца паступленні ў бюджэт. Таму гэта дзейсна і эфектыўна. Такія ўдары трэба працягваць, - адзначыў Плачкоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках