Зяленскі паказаў старшыні Вайсковага камітэта NATO дальнабойную зброю Украіны
2- 8.02.2025, 21:59
- 4,406
![Зяленскі паказаў старшыні Вайсковага камітэта NATO дальнабойную зброю Украіны](https://i.c97.org/ai/629162/aux-head-1739040799-20250208_drony_ukr_360.png)
Джузэпэ Каво прыехаў у Кіеў.
У суботу, 8 лютага, прэзідэнт Украіны сустрэўся ў Кіеве з новым старшынём Вайсковага камітэта NATO. Між іншым, Уладзімір Зяленскі паказаў Джузэпэ Каво ўкраінскую дальнабойную зброю, а таксама абмеркаваў шэраг іншых пытанняў.
«Сустрэўся са старшынём Вайсковага камітэтуNATO Джузэпэ Каво Драгоне. На адным з прадпрыемстваў АПК азнаёміліся з магутнасцямі і характарыстыкамі ўкраінскай дальнабойнай зброі», - паведаміў у сваім тэлеграм-канале Зяленскі.
Таксама Зяленскі паведаміў, што галоўнымі тэмамі іх сустрэчы сталі:
- падрыхтоўка да наступнага пасяджэння ў фармаце "Рамштайн";
- працяг вайсковай дапамогі ад дзяржавы - чальцоў NATO і прамыя інвестыцыі ў айчынную вытворчасць дальнабойных дронаў.
«Дзякуй Джузэпэ Каво Драгоне за першы замежны візіт на гэтай пасадзе менавіта ва Украіну. Дзякуй людзям, якія працуюць над нашай дальнабойнай зброяй, за рэальны вынік, які нам вельмі дапамагае, якога вельмі баяцца расейцы і які бачаць нашыя партнёры з NATO», - рэзюмаваў Зяленскі.