«Яна чакала мільярдэра, а атрымала мільянера»
67- 9.02.2025, 13:16
- 32,248
![«Яна чакала мільярдэра, а атрымала мільянера»](https://i.c97.org/ai/289987/aux-head-1526362177-20180515_megan_t.jpg)
СМІ паведамляюць, што Меган Маркл расчараваная ў прынцу Гары.
Мара пра жыццё прынцэсы абрынулася неўзабаве пасля вяселля (Меган і Гары ажаніліся ў 2018 годзе). Калі Меган Маркл пазнаёмілася з прынцам, у яе, відавочна, былі вельмі «амерыканскія» ўяўленні пра сям'ю Гары: замкі, балі і бязмежнае багацце. «Яна чакала мільярдэра, а атрымала мільянера», – сказаў адзін з чальцоў каралеўскай сям'і журналістам British Times.
«Калі Меган даведалася, што Гары каштуе "ўсяго толькі" блізу 20 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, яна зразумела, што павінна перагледзець свае здагадкі пра новую сям'ю», – піша Times. Да таго ж, верагодна, яе муж не змог растлумачыць ёй, наколькі патрабавальная ягоная сям'я.
Вялікае расчараванне каліфарнійскай акторкі для каралеўскай сям'і было сакрэтам Полішынэля. «Ні для каго ў палацы гэта не неспадзеўка. Меган мела зусім няправільнае ўяўленне, як Гары жыве...» – пацвердзіў BILD адзін з інсайдараў.
Сваю незадаволенасць Меган спаганяла на супрацоўніках палаца, за што тыя празвалі яе «Складанай герцагіняй».
«Меган хацела займець цудоўнага прынца-мільярдэра, каб яе праславілі і абходжвалі як цудоўную прынцэсу. Але яна хутка зразумела, што каралеўскае жыццё патрабуе шмат цяжкай працы і дысцыпліны», – кажа інсайдар. Ён перакананы, што менавіта крах надзеяў, стаў прычынай таго, што Меган так хутка спланавала свой пераезд у Каліфорнію. Афіцыйна яна і Гары ўсё яшчэ пара, але ў студзені амерыканскія СМІ паведамлялі пра магчымы хуткі развод.
У каралеўскім палацы гэтыя паведамленні чытаюць з радасцю: «Мы ніколі не чыталі ранішніх газетаў так шмат і не атрымлівалі ад іх такога задавальнення. Нікому не падабаецца Меган», – сказаў інсайдар з палаца з бляскам у вачах.