10 лютага 2025, панядзелак, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы паставілі рэкорд у наймацнейшай хакейнай лізе свету

Беларусы паставілі рэкорд у наймацнейшай хакейнай лізе свету
Егор Шарангович

Упершыню цягам сезону пяць чалавек згулялі ў рамках аднаго чэмпіянату.

Беларусы паставілі рэкорд у наймацнейшай хакейнай лізе свету – пяць чалавек згулялі ў рамках аднаго чэмпіянату, піша hockey.by.

Гэтая падзея здарылася пасля дэбюту ў сёлетнім сезоне 24-гадовага Іллі Салаўёва. Абаронца згуляў у матчы НХЛ за «Калгары Флэймз» супраць клуба «Сіэтл Кракен». Салаўёў правёў на лёдзе 19 хвілінаў 24 секунды, балаў не набраў і зарабіў паказнік карыснасці -1. У форме «Калгары» таксама гуляў нападнік Ягор Шаранговіч. Нягледзячы на галявую перадачу Ягора, каманда беларусаў саступіла ў авертайме – 2:3.

З іншых нашых хакеістаў у чэмпіянаце-2024/25 згулялі нападнік Аляксей Протас («Вашынгтон Кэпіталз»), абаронца Уладзіслаў Калячонак («Юта») і брамнік Аляксей Коласаў («Філадэльфія Флаерз»). Раней цягам аднаго сезону ў НХЛ выступалі максімум чатыры беларусы.

Адзначым, што стабільнае месца ў складзе маюць толькі Протас і Шаранговіч. Салаўёў – не дэбютант НХЛ. У мінулым сезоне ён згуляў за «Флэймз» 10 матчаў і набраў 3 (0+3) балы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках