Гістарычныя кадры: Латвія абрэзала правады ЛЭП на мяжы з Беларуссю
56- 9.02.2025, 22:06
- 38,004
![Гістарычныя кадры: Латвія абрэзала правады ЛЭП на мяжы з Беларуссю](https://i.c97.org/ai/629214/aux-head-1739104510-20250209_latvia_provod_360.jpg)
Пасля выйсця з адзінай энэргасістэмы BRELL.
Краіны Балтыі (Літва, Латвія і Эстонія) 8 лютага адключыліся ад энэргасістэмы BRELL (Беларусь, Расея, Эстонія, Латвія, Літва) і перайшлі на ізаляваны рэжым працы. Гэтая падзея адзначылася з'яўленнем у сетцы відэа і фатаграфій, якія дэманструюць дэмантаж ліній электраперадачы, што раней звязвалі балтыйскія краіны з Расеяй і Беларуссю.
Сярод іншага, латвійская кампанія AST (аператарка сістэмы перадачы электраэнэргіі) апублікавала кадры дэмантажу 330-кілаватнай лініі, якая злучала Латвію з Расеяй. Міністр клімату і энэргетыкі Латвіі Каспарс Мелніс назваў адключэнне ад BRELL «гістарычным» і важным для энэргетычнай бяспекі краіны, падзяліўшыся фатаграфіямі з месца падзей у сацыяльных сетках.
У інтэрнэце таксама з'явілася відэа, на якім нібыта паказаная абрэзка ліній у Літве, аднак сапраўднасць відэа выклікае сумневы: яно знятае не ўзімку, а на вопратцы працоўнага адсутнічаюць апазнавальныя знакі літоўскага аператара Litgrid. Прадстаўнік Litgrid Данатас Метэленіс, у сваю чаргу, паведаміў, што ў Літве ўжо дэмантаваная частка ліній, якія злучалі краіну з Беларуссю і Расеяй і праца будзе прадаўжацца.
Паводле ягоных словаў, лініі электраперадачы, якія злучалі краіны Балтыі з Расеяй і Беларуссю, сабраліся поўнасцю дэмантаваць да канца лютага 2025 года.