Рой дронаў атакаваў НПЗ у Самарскай вобласці
3- 10.03.2025, 8:16
- 6,460

Пад ударам - Новакуйбышэўскі нафтаперапрацоўчы завод.
Гэтай ноччу расейцы скардзяцца на атаку беспілотных лятальных апаратаў на нафтаперапрацоўчы завод у Самарскай вобласці. Магчыма, ён пад ударам не ўпершыню.
Расейскія Telegram-каналы паведамілі, што ўначы над горадам Новакуйбышэўск чулі гукі «пралёту» дронаў і магутныя выбухі. Пасля ў раёне мясцовага НПЗ заўважылі яркія ўспышкі і пачулі гучны выбух. Губернатар Самарскай вобласці не каментаваў гэты інцыдэнт.
Як вядома, у горадзе размешчаны Новакуйбышаўскі нафтаперапрацоўчы завод, які ўваходзіць у склад ПАТ «НК «Раснафта».
Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці паліва для рэактыўных рухавікоў, алівы для ракетаносьбітаў і легкавых аўтамабіляў. Яго магутнасць складае 8,8 мільёна тон нафты на год.