Геолаг паставіў крыж на планах Лукашэнкі
27- 10.03.2025, 12:21
- 15,498

Здабываць рэдказямельныя металы ў Беларусі пакуль няма сэнсу.
Намеснік генеральнага дырэктара "Навукова-вытворчага цэнтра геалогіі" Васіль Колб у інтэрв'ю дзяржаўнай ТВ адзначыў, што шэраг рэдказямельных металаў і элементаў (малібдэн, тулій) быў выяўлены ў Беларусі яшчэ ў савецкі час. Але залягаюць яны «на дастаткова вялікай глыбіні, 200–250 метраў”, таму казаць пра прамысловыя маштабы іх здабычы пакуль немагчыма.
Таксама геолаг заявіў, што ў беларускіх спецыялістаў няма досведу здабычы такіх карысных выкапняў, таму нават для ацэнкі перспектыў радовішчаў - выявіць глыбіню заляганняў, падлічыць рэсурсы і запасы, а таксама вызначыцца з тэхналогіяй здабывання - давядзецца прасіць расейскіх калег.
"А потым ужо будзем глядзець, ці эканамічна ўвогуле рэнтабельна, ці мэтазгодна далей праводзіць дэталёва работы і потым ужо гаварыць аб пытаннях здабычы", - сказаў ён.
Ва Украіне, дадаў Колб, рэдказямельныя выкапні залягаюць на меншай глыбіні, чым у Беларусі:
"Адпаведна, эканоміка здабычы там з плюсам, у нас дзесьці малаэфектыўная альбо пакуль немэтазгодная".
4 сакавіка Аляксандр Лукашэнка даручыў віцэ-прэм'еру Юрыю Шулейку "занурацца" і "капаць", каб паглядзець, "што ёсць у нас у зямлі".