10 сакавiка 2025, панядзелак, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты падае праз апошнія заявы Трампа

4
Кошт нафты падае праз апошнія заявы Трампа

На рынку поўная нявызначанасць.

Кошт нафты ўпаў ў панядзелак, 10 сакавіка, праз асцярогі ўплыву мыт уведзеных прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам на сусветную эканоміку і попыт на паліва. Пры гэтым рост здабычы вытворцаў OPEC+ астудзіo апетыт інвестараў.

Выданне Reuters піша, што нафта маркі Brent патаннела на 6 адсоткаў да 70,30 даляра за бараль пасля росту на 90 цэнтаў у пятніцу. Амерыканская нафта West Texas Intermediate каштавала 66,96 даляра за барэль, знізіўшыся на 8 адсоткаў пасля таго, як перад гэтым яна падаражэла на 68 цэнтаў.

Цана нафты маркі WTI зніжаецца сёмы тыдзень запар, што стала самай доўгай паласой няўдач з лістапада 2023 года, а цана нафты маркі Brent падае трэці тыдзень запар пасля таго, як Трамп увёў і адклаў мыты што да Канады і Мексікі, падвысіўшы падаткі на кітайскія тавары. Кітай адказаў ЗША і Канадзе мытымі на сельскагаспадарчую прадукцыю.

"Нявызначанасць на фоне мыт з'яўляецца ключавым чыннікам слабасці", – адзначаюць аналітыкі ING.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках