Лукашэнка змяніў прэм'ера краіны
43- 10.03.2025, 12:21
- 25,014

Галоўчанка ўзначаліць Нацбанк.
Лукашэнка прызначыў экс-старшыню Менаблвыканкама Аляксандра Турчына на пасаду прэм'ер-міністра Беларусі.
Аляксандру Турчыну 49 гадоў. Нарадзіўся ў Наваградку. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання.
У 2004-2010 гадах працаваў у Карэліцкім райвыканкаме Гарадзенскай вобласці, з 2010 года - у Менскім аблвыканкаме.
У 2018 годзе прызначаны на пасаду першага намесніка прэм'ер-міністра.
З 2019 года - старшыня Менскага аблвыканкама.
Былы кіраўнік урада - 51-гадовы Раман Галоўчанка - займаў пасаду прэм'ер-міністра Беларусі з чэрвеня 2020 года. Цяпер ён узначаліць Нацбанк.